Палова менскіх студэнтаў рэгулярна карыстаюцца паслугамі Інтэрнэта
Дзяржаўная газэта "Минский курьер" у сёньняшнім нумары паведаміла, што прыкладна 50% менскіх студэнтаў рэгулярна карыстаюцца паслугамі Інтэрнэта.
Больш за 20% - кожны дзень, каля 30% - некалькі разоў у тыдзень. Наагул не карыстаюцца інтэрнэтам 13 адсоткаў.
Сярод юнакоў пастаянных карыстальнікаў глябальнай сэткі больш, чым сярод дзяўчатаў. Прычым ступень далучэньня ўзрастае зь пераходам на старэйшыя курсы.
Больш іншых маюць спрвы ў інтэрнэце студэнты факультэтэтаў турызма, псыхалёгіі, эканомікі і правазнаўства. Каля 90% апытаных студэнтаў у Інтэрнэце цікавяць інфармацыйныя рэсурсы, 64 - электронная пошта, 29 адсоткаў - камунікацыі.
Каментары праз FACEBOOK