Інсталяцыя «Праўда на праўду» з нагоды падзеяў 19 жніўня 1991 году

Расейскі вулічны мастак Паша183 разам з сябрамі наладзіў на уваходзе ў маскоўскае мэтро арт-інсталяцыю з нагоды гадавіны путчу 1991-га году. Намаганьнямі хлапцоў выпадковым мінакам давялося раніцай трапляць на станцыю «Красные ворота» праз «шэрагі спэцназа». 

«19 жніўня 2011-га — гадавіна путчу 1991-га года. Краіна даведзеная да адчаю палітыкай дзяржавы. Народ бярэ ў свае рукі "зброю" і як непазьбежнасьць — пралітая кроў. Наўрад ці хтосьці зможа дакладна сказаць, колькі людзей загінула ў гэтай грамадзянскай вайне, і мы ўжо ня ведаем іх імёны. Мы вырашылі "нагадаць" нашым грамадзянам аб гэтых людзях і падзеях 91-93 гадоў і даць магчымасьць самім прайсьці скрозь пікеты АМАПа ў гэты дзень. Пікет працягваўся нядоўга ўсяго гадзіну, пасьля чаго з прыходам новай улады рабочыя грамадзянскай вайны сышлі «у цень», — тлумачыць аўтар ідэю інсталяцыі ў сваім блогу.

Працэс падрыхтоўкі і саму інсталяцыю мастак выклаў на youtube.

vojur 16:15, 22/08/2011 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0641 seconds.