Менскага раварыста задавіў аўтобус зь дзецьмі

Турыстычны аўтобус на пешаходным пераходзе насьмерць зьбіў раварыста ля Нацыянальнай бібліятэкі.


Фота ГУУС Менгарвыканкаму

Здарэньне адбылося ўвечары ў панядзелак у прэстыжным менскім раёне за Нацыянальнай бібліятэкай. Як распавялі відавочцы парталу interfax.by, цела пацярпелага 27-гадовага мужчыны ляжала адразу на пешаходным пераходзе, а яго зламаны ровар — пад коламі аўтобуса. На лабавым шкле транспартнага сродку меўся сьлед ад удару.

Паводле вэрсіі ДАІ, здарэньне адбылося на скрыжаваньні вуліц Скарыны і Язьмінавай, а не на пешаходным пераходзе вуліцы Скарыны, аб чым сьведчаць фотаздымкі відавочцаў. Раварыст ехаў па-за пешаходным пераходам справа налева, а турыстычны аўтобус «Сэтра», што вёз групу дзяцей, рухаўся па Скарыны з боку Філімонава ў напрамку МКАД. У выніку на скрыжаваньні зь Язьмінавай раварыст трапіў пад колы аўтобусу. Па папярэдніх дадзеных, загінулы ехаў, слухаючы плэер.


Так выглядае скрыжаваньне, на якім загінуў раварыст

У ДАІ падкрэсьліваюць, што раварыстам забараняецца перасякаць праезную частку нават па пераходзе. Такія патрабаваньні прад’яўляюцца зь меркаваньняў бясьпекі.

Цяпер абставіны здарэньня ўдакладняюцца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.