Нямецкія прафэсары не спраўляюцца з наплывам студэнтаў
Нямецкія ўнівэрсытэты не вытрымліваюць наплыву студэнтаў, што утварыўся праз узрослую колькасьць жадаючых вучыцца, адукацыйную рэформу і адмену прызыву.
Нямецкія студэнты з унівэрсытэту Франкфурта-на-Одэры маюць па аднаму прафэсару на 50 навучэнцаў
Як паведамляе выданьне Welt са спасылкай на даклад кансалтынгавай кампаніі CHE Consult, нямецкія прафэсары турбуюцца за якасьць адукацыі
«Наша сыстэма арыентаваная на высокакваліфікаваных прафэсараў, якія, такім чынам, зьяўляюцца каштоўнымі выкладчыкамі, — адзначыў у сувязі з гэтым кіраўнік CHE Consult Крысьціян Бэртхальд (Christian Berthold). — Няма нічога добрага ў тым, калі большую частку іх часу будзе займаць выкладаньне».
У 2007 годзе на аднаго прафэсара ў сярэднім прыходзілася па 51 студэнту. У 2010 годзе гэты паказчык узрос да 53.5. Найбольш напружаная сытуацыя склалася ў трох фэдэральных землях: Паўночным
З 2013 года становішча ў гэтых трох землях можа пагоршыцца шматкроць: колькасьць абітурыентаў узрасьце ўдвая за кошт скарачэньня тэрмінаў навучаньня ў гімназіях з 9 да 8 гадоў. Акрамя гэтага, ужо ў самы бліжэйшы час колькасьць студэнтаў павялічыцца праз адмену прызыву ў нямецкае войска.
Па прагнозах CHE Consult, тэндэнцыя павелічэньня колькасьці студэнтаў захаваецца ў бліжэйшыя 15 гадоў, пакуль зноў ня зьнізіцца ніжэй за два мільёны. У зімовы сэмэстар 2010 года ў ВНУ вучыліся 2.2 мільёны студэнтаў, на 234 тысячы болей, чым у папярэднім годзе.
У Беларускі толькі 450 тысячаў студэнтаў, аднак па колькасьці студэнтаў на 10 тысячаў жыхароў мы значна абганяем Нямеччыну: там на 10 000 чалавек прыходзіцца толькі 277 студэнтаў, а вось у нас цэлых 467.