Музычны экспромт з Баранавічаў пад укулеле і гук жалезных кубкаў
Паглядзеўшы яго відэа прэс-рэліз, мы скарыліся. Чытайце і глядзіце пра першы альбом баранавіцкага дызайнэра Дзімы Ску.
Дзіма Ску — дызайнэр і арганізатар канцэртаў з Баранавіч, раптам купіў гавайскую гітару (укулеле) і за паўгады на цьвярозую галаву напісаў дзесятак песень і хутка зафіксаваў іх у студыі зь сябрамі. У выніку атрымаўся альбом «Соло на выбивалке» і некалькі канцэптуальных відэа.
Як адзначае Дзіма,
Свой першы дыск Дзіма заварочвае ў газэтную паперу, на якой надрукаваныя тэксты і камэнтары, бо асноўны прыкол, кажа, у тэкстах.