Лукашэнка: на вучобу «пятай калёны» валюты не дамо

Лукашэнка заявіў, што вучыцца трэба «ў інтарэсах дзяржавы». А калі студэнт пасьля навучаньня не зьбіраецца працаваць на ягоную карысьць, то цяпер на валюту з банкаў, каб плаціць за замежную адукацыю, можна не разьлічваць.

У час сустрэчы з кіраўніцай Беларусбанку Надзеяй Ермаковай Лукашэнка выказаўся пра «некаторых студэнтаў, што вучацца за мяжой» і зьбіраюцца «папоўніць пятую калёну».

«Мы дамаўляліся аб тым, што Ашчадны банк [мабыць, меўся на ўвазе Беларусбанк], цяпер ужо і іншыя гэту функцыю на сябе бяруць, забясьпечаць продаж валюты насельніцтву пад неабходныя патрэбы: хвароба, вучоба.

І тое — вучоба зь якой мэтай, у інтарэсах дзяржавы альбо для папаўненьня пятай калёны, як у нас некаторыя вучацца за мяжой. Гэта дзяржаўная паслуга, і яна павінна аказвацца ў інтарэсах дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.

Верагодна, Лукашэнка кажа пра студэнтаў унівэрсытэтаў, што знаходзяцца ў Эўрапейскім зьвязе, найперш Польшчы і Літве. Гэтак, некаторыя з 1 600 студэнтаў апальнага Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні ўжо пасьпелі атрымаць валюту ў Беларусбанку па ільготным курсе. Магчыма, цяпер студэнты ЭГУ страцяць гэткую крыніцу аплату за навучаньне — найдаражэйшае сярод беларускіх ВНУ.


Тым часам, курс сайту prokopovi.ch расьце

«На сацыяльна значныя мэты», пад якімі беларуская дзяржава разумее неабходнасьць выезду на навучаньне альбо лекаваньне, Беларусбанк прадае валюту з траўня. За гэты час банк задаволіў болей за 5 тысячаў валютных заявак і прадаў студэнтам і хворым каля 4.4 млн. даляраў.

А з гэтага тыдня па валюту на навучаньне студэнты могуць зьвяртацца яшчэ ў чатыры банкі: Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк і Альфа-Банк. Звычайна валюта пераводзіцца адразу на рахунак унівэрсытэту, але ў некаторых выпадках студэнты атрымліваюць яе «на рукі».


«Пятая калёна» на адпачынку. Вечарына студэнтаў ЭГУ у адным з клюбаў Вільні

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0314 seconds.