Кожны трэці беларус найперш атрымлівае інфармацыю зь Інтэрнэту
Інтэрнэт — галоўная крыніца інфармацыі для 33% беларусаў. Ня гледзячы на тое, што тэлебачаньне дагэтуль глядзіць пераважная большасьць насельніцтва, Інтэрнэт стаў ужо амаль такой жа аўтарытэтнай крыніцай інфармацыі, як і газэты.
Дадзеныя апытаньня НІСЭПД, праведзенага ў траўні 2011 году
Паводле апошняга апытаньня Незалежнага інстытуту сацыялягічных і палітычных дасьледаваньняў, трэцяя частка дарослага насельніцтва Беларусі атрымлівае інфармацыю пераважна зь Сеціва. Гэта амаль столькі ж, колькі і тых, хто чытае газэты. Атрымліваецца, што каля 77% тых, хто мае выйсьце ў Інтэрнэт, абавязкова чытаюць там навіны.
Газэты і Інтэрнэт падзялілі другое месца ў рэйтынгу найбольш папулярных крыніц інфармацыі. Першае месца ў рэйтынгу заняло тэлебачаньне.
Па дадзеных агенцыі Gemius Інтэрнэтам у Беларусі карыстаюцца болей за 3.537 млн чалавек. Каля 3.2 мільёны — гэта людзі, старэйшыя за 18 гадоў. Аднак 33% ад 7 450 тысячаў чалавек, якім па выніках перапісу 2009 году цяпер болей за 18 гадоў, — гэта прыкладна 2 460 млн. Значыць, каля 77%
Пры гэтым толькі 2.2% рэспандэнтаў кажуць, што атрымліваюць інфармацыю праз сацыяльныя сеткі. Вынікі ня надта пазытыўны для тых, хто спадзяецца арганізаваць у Беларусі «рэвалюцыю праз сацыяльную сетку».
Пры гэтым па выніках усё таго ж апытаньня, толькі чвэрць насельніцтва верыць у афіцыйную вэрсію менскага выбуху, які паводле дзяржаўных СМІ зладзіў