Бясплатная эўрапейская кінаклясыка ў «Перамозе»

Восем бясплатных кінапаказаў клясыкі эўрапейскага кіно адбудуцца на наступным тыдні ў менскім кінатэатры «Перамога». Кіно пакажуць пры падтрымцы эўрапейскіх дыпмісій у межах фэстывалю «Залатая дзесятка+».

Том Стопард і Клод Лелуш, Інгмар Бергман і Кшыштаф Кесьлёўскі — далёка ня поўны сьпіс кінамайстроў, чые працы пакажуць у межах фэстывалю клясычных эўрапейскіх кінастужак другой паловы дваццатага стагодзьдзя.


Брытанскі рэжысэр Том Стопард, чыя стужка «Розенкранц і Гiльдэнстэрн мёртвыя» будзе паказаная бясплатна ў межах кінафэсту, нядаўна трапіў у беларускі чорны сьпіс музыкаў і дзеячоў культуры

«Залатую дзесятку» — першыя 10 стужак праграмы — выбралі карыстальнікі партала TUT.BY праз галасаваньне. Астатнія стужкі, кожная зь якіх стала ў свой час агульнаэўрапейскай культурнай падзеяй, дапоўнілі праграму па ініцыятыве амбасадаў. Менавіта дзякуючы іх падтрымцы, а таксама дапамозе прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі і Міністэрства культуры і адбудзецца гэты фэстываль.

Бясплатныя паказы пачнуцца ў аўторак, 14 чэрвеня ў 18:30 зь беларускай кінастужкі «Дзікае паляваньне караля Стаха», што была зьнятая ў 1979 годзе па матывах аднайменнага клясычнага твора Уладзіміра Караткевіча. Кіно па Караткевічу стане госьцем фэсту.

Расклад паказаў:

  • 14 чэрвеня (аўторак): 18:30 Адкрыцьцё; «Дзікае паляваньне караля Стаха», Валеры Рубінчык (Беларусь, 1979)
  • 21:00 «Мужчына і жанчына», Клод Лелуш (Францыя, 1966)
  • 15 чэрвеня (серада): 18:30 «Восем з паловай», Фэдэрыка Феліні (Італія, 1963)
  • 21:00 «Розенкранц і Гiльдэнстэрн мёртвыя», Том Стопард (Вялікабрытанія, 1990)
  • 16 чэрвеня (чацьвер): 18:30 «Хірасіма, каханьне маё», Ален Рэнэ (Францыя-Японія, 1959)
  • 21:00 «Двайное жыцьцё Веранікі», Кшыштаф Кесьлёўскі (Польшча, 1991)
  • 17 чэрвеня (пятніца): 18:30 «Шэпты і крыкі», Інгмар Бэргман (Швэцыя, 1972)
  • 21:00 «Нож у вадзе», Раман Паланскі (Польшча, 1962)
  • 18 чэрвеня (субота): 16:00 «Амаркорд», Фэдэрыка Феліні (Італія, 1973)
  • 18:30 «Лола», Райнэр Вернэр Фассбіндэр (Германія, 1981)
  • 21:00 «Цягнікі пад пільным назіраньнем», Іржы Мэнцель (Чэхія, 1966)
  • 19 чэрвеня (нядзеля): 18:30 Закрыцьцё; «Мяжа 1918», Лаўры Торхонен (Фінляндыя-Расея, 2007)
  • 21:00 «Палёт над Літвой», Оўдрюс Стоніс, Арунас Матэліс (Літва, 2000)
  • «Авантурысты», Бела Пацолай (Венгрыя, 2008)

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 3286613 (Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі)
+375 (17) 2037766 (кінатэатар «Перамога»).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0575 seconds.