Прэзэнтацыю першага альбому «Sounduk» перанесьлі за гадзіну да пачатку

Заяўленая на 31 траўня прэзэнтацыя першага альбому гурта «S°unduk» была нечакана перанесеная. Па словах арганізатараў, дата і месца правядзеньня канцэрту будуць вядомыя пасьля 2 чэрвеня.

Скапленьне людзей на ганку Палаца культуры вэтэранаў, дзе мелася адбыцца прэзэнтацыя першага альбому «Том первый» гурта «S°unduk» не насьцярожвала тых, хто набліжаўся да месца канцэрту, заціснуўшы квіточкі ў рукох. Перад уваходам фан-клюб гурта як заўжды рабіў добрую справу - зьбіраў сродкі ў падтрымку бяздомных жывёлаў; прадаваліся дыскі, а Аня і Юля актыўна іх падпісвалі, актыўна камунікуючы з гасьцямі. Усё выглядала нібы заплянаваная акцыя перад асноўнай дзеяй.

І толькі калі вочы выпадкова наткнулася на невялікую аб'яву на дзьвярох, стала зразумела, што канцэрту ня будзе.

З прычыны таго, што басіст гурта Павел Чымбаевіч патрапіў у бальніцу, канцэрт вымушана быў перанесены. Праз пару дзён - пасьля 2 чэрвеня - можна будзе даведацца пра час і месца правядзеньня імпрэзы. Жадаючыя змогуць вярнуць грошы. Даведкі па тэлефоне: (029) 649 08 88

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.