31 траўня «S°unduk» прэзэнтуе свой першы альбом

«Вясна заўжды прыходзіць, не беручы да ўвагі тое, гатовы ты да яе ці не…» І зноўку хочацца дыхаць глыбей… і зноўку хочацца загадваць жаданьне першаму вясноваму дажджу, спыніць час і злавіць той момант, калі трава пачынае выкарасквацца з чорнага зямельнага сну… І зноўку хочацца пахудзець, падстрыгчыся і улезьці ў старыя джынсы… 

А яшчэ запісаць альбом і пасьпець прэзэнтаваць яго да таго, як сконьчыцца гэтая дзівосная вясна…31 траўня — у апошні дзень вясны — гурт «S°unduk» запрашае вас на дзень народзінаў вясновага дыска! А пасьля… пасьля наступіць лета…

31 траўня ў 18.00 у Палацы культуры вэтэранаў (Я. Купалы, 21) «S°unduk» прэзэнтуе свой першы альбом!

Квіткі можна набыць у тэатральнай касе ў пераходзе каля ГУМА. Даведкі па тэлефонах: +375 29 572 90 27 (МТС), + 375 29 649 08 88 (Velcom).

12:00, 27/05/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.