Колькасьць студэнтаў ЭГУ за 5 гадоў вырасла ў 10 разоў

У час онлайн-канфэрэнцыі на Радыё Свабода рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў абвясьціў аб росьце колькасьці студэнтаў унівэрсытэту з моманту выгнаньня ў 10 разоў, а таксама назваў тых, хто не вярнуўся ў Беларусь пасьля сканчэньня ЭГУ. Рэктар пракамэнтаваў таксама сытуацыю зь беларускай мовай ва ўнівэрсытэце.

Паводле кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, што ўжо пяты год навучае беларускіх студэнтаў у Вільні, колькасьць навучэнцаў унівэрсытэту павялічылася ў 10 разоў з 2006 году. На дадзены момант у ЭГУ 1 800 студэнтаў, з якіх 1 670 бакаляўраў, 101 магістрантаў і 38 навучаюцца на дыстанцыйных курсах. Аб гэтым рэктар Анатоль Міхайлаў і прарэктары Аляксандр Калбаска і Ірэна Вайшвілайтэ заявілі ў час онлайн-канфэрэнцыі на Радыё Свабода.

Па дадзеных за сьнежань 2009 году 17% выпускнікоў унівэрсытэту знаходзяцца па-за межамі Літвы і Беларусі, і толькі 45% выпускнікоў бакаляўрыяту працуюць цяпер у Беларусі:

«Палова выпускнікоў, якія працуюць у Беларусі, пераважна працуе ў прыватным сэктары альбо НДА і ў дзяржаўных ВНУ».

Таксама кіраўніцтва ЭГУ патлумачыла сваё стаўленьне да беларускай мовы, параўнаўшы нашу моўную сытуацыю зь ірляндзкай:

«Ці можна сабе ўявіць, напрыклад, што ўнівэрсытэты Ірляндыі будуць пераходзіць з выкладаньня па-ангельску на ірляндзкую толькі на той падставе, што неабходна спыніць рыхтаваць „нэакаляніяльныя“ кадры для Вялікабрытаніі?» — кажуць прадстаўнікі кіраўніцтва ЭГУ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.