Самыя шчасьлівыя — студэнты і кіраўнікі
Каб быць шчасьлівым у Расеі, трэба зьяўляцца студэнтам (але не студэнткай), жыхаром Масквы і мець грошы на ежу. Прынамсі, на гэта намякаюць дадзеныя сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў Расеі.
Найбольш «шчасьліўчыкаў» у Расеі сярод студэнтаў (86%), а таксама прадпрымальнікаў і кіраўнікоў (84%), перадае Інтэрфакс. Задаволеныя жыцьцём таксама жыхары Масквы і буйных гарадоў (78–79%). Па дадзеных апытаньня, нават сярод такой катэгорыі грамадзян як «непрацуючыя пансіянэры» 59% кажуць аб тым, што яны шчасьлівыя.
Менш за ўсё шчасьлівых апынулася сярод рэспандэнтаў старэйшых за 65 гадоў, аднак і ў гэтай групе іх больш за палову (57%). Як распавялі сацыёлягі, няшчаснымі сябе лічаць толькі 19% расейцаў. Часьцей за ўсё гэта жанчыны, а таксама грамадзяне з адукацыяй ніжэй сярэдняга і малазабясьпечаныя грамадзяне, якім не хапае грошай нават на ежу.
Апытаньне, праведзенае службай «Среда» сярод 1500 жыхароў 44 рэгіёнаў РФ.