У Менску пройдзе платны адборачны тур да крымскага фэсту «Соседний МИР»

Фэстываль музыкі і актуальнага мастацтва «Соседний МИР» — міжнародны open-air, які спалучае ў сабе адпачынак на моры, сучасную якасную музыку, відэа- і арт-мастацтва, забавы, які ў жніўні 2011 году пройдзе ўжо ў 4 раз на мысе Казанціп. Сёлета адборачны тур на права ўдзелу ў фэсьце пройдзе і ў Менску.

«Соседний МИР» пройдзе 5-6-7 жніўня ў Крыму: Азоўскае мора, г. Шчолкіна, база адпачынку «Казанціп» (мыс Казанціп, Татарская бухта). Менскі адборачны тур пройдзе напрыканцы траўня.

Асноўным складнікам фэсту зьяўляюцца жывыя выступы музычных каманд у самых розных накірунках і стылях.

У 2008–2010 гадах удзельнікамі фэсту сталі гурты: LUMEN, ПИЛОТ, Animal ДжаZ, Sunsay, LюK, Stigmata, Jane Air, Louna, «Пляж», Noize MC, «Элизиум», Ільля Чорт, «Кирпичи», «Небо Здесь», «…И друг мой грузовик», Аляксандр Лаэрцкі, «П.Т.В.П.», «Торба-на-Круче», 7000 $, MAMANET, «Удаленные файлы», «ПУНКТИР», «Четвертая частота», «Сахара», Maiami scissors, Singleton, «Тайна третьей планеты», А La Ru, Detroit, Анкл7, «Абвиотура», RitZ, «Китайгород», «Барабанда», «МОДЫ», «Мои ракеты вверх», DJ Valta [KIEVBASS, UA], DJ Minikin [KIEVBASS, UA], DJ Buzzkeeper [Kiev], DJ PsyLeech, DJ Domasko, DJ John Bo, DJ Danon ды іншыя.

Калі вы адчуваеце ў сабе сілы і граеце музыку блізкага фэсту фармату — дасылайце свае заяўкі на dominancepro@gmail.com. Арганізацыйны збор за ўдзел у адборы складае 100.000 бел.рублёў.

20:30, 27/04/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.