У Віцебску пройдзе вялікі Бітлз-фэстываль

17–19 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Бітлз-фэстываль Ob-la-ki Ob-la-ka. Арганізатары чакаюць, што ў фэста атрымаецца сабраць у адным месцы пазытыўных людзей і, канешне ж, бітламанаў.

Фармат і дух фэсту — Бітлз! Аднак, па завярэньні арганізатараў, гэта далёка ня значыць, што ў фэсту ня будзе часу для выдатных музыкантаў. Наадварот — Бітлз, як адухатварэньне ідэяў, і ўсе будуць толькі радыя любым праявам творчасьці на аснове музыкі лівэрпульскай чацьвёркі і тых часоў. Аргкамітэт дапускае думкі аб музычных плынях 60-х і 70-х.

У фэсьце заплянаваныя: выставы, чытаньні, кінапаказы, вечарынкі, канцэрты, лекцыі, сэмінары, круглая сталы, флэшмобы, інсталяцыі і нават — свае віцебскія
Abbey Road і Сунічныя Паляны. Асноўнымі пляцоўкамі стануць віцебскі Бітлз-клюб «Чердачок» і вялікая пляцоўка ў цэнтры гораду — Летні Амфітэатар.

Вядучы фэсту: Дзьмітрый Дзіброў.

Заяўкі любых творчых праяваў і прапановаў прыймаюцца па адрасе oblakioblaka@gmail.com.

10:30, 27/04/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0639 seconds.