Vinsent ад рэпу перайшоў да хіп-хопу з панкам ды джазам
Vinsent дасьць вялікі сольны канцэрт не пад «мінус», як гэта найчасьцей робяць мясцовыя рэперы, а зладзіць сапраўдны жывы выступ з электрычнымі інструмантамі. Ці будзе гэта рэп? «Будзе нестандартна, будзе
Vinsent — адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў айчыннай рэп-сцэны. Сваім непаўторным стылем артыст пасьпеў сабраць шматлікую армію прыхільнікаў. Актуальная тэматыка песень, тэксты блізкія да паэзіі, неверагодная энэргетыка на канцэртах — Vinsent чапляе.
Пасьля ўдалага дэбюту з альбомам «Пачатак» артыст пасьпеў выступіць у многіх беларускіх гарадах. Толькі айчыннай сцэнай Vinsent не абмежаваўся, адзначыўся ў тым ліку на шматтысячных оўпэн-эйрах у Польшчы ды Ўкраіне.
Ёсьць у арсэнале артыста і выбітныя рэжысэрскія відэапрацы. Так, кліп на песьню «Восеньскі вальс» атрымаў узнагароды за лепшае відэа на прэміях «Кліп-марафон» і «Street Awards».
Сольны канцэрт 29 красавіка адметны тым, што Vinsent выступіць разам з прафэсійнымі музыкамі. Усё будзе зайграна нажыва. Так, музыка Vinsent’а цяпер стала больш драйвовай і энэргічнай. Зараз нельга сказаць, што гэта стандартны рэп, гэта ўжо кросовер, сумесь стыляў: хіп-хопу, хардкору, джазу, фанку. Акрамя ўсім вядомых гітоў, на канцэрце чакаецца прэзэнтацыя новых песень, якія ўвойдуць у наступны нумарны альбом артыста.
29 красавіка, 19.00. Рэактар. Інфалінія: 8-029-7276017.