Гурт «Калачиком рядом» прэзэнтуе другі альбом

Сёньня магілёўскі гурт «Калачиком рядом» прэзэнтуе ў Сеціве свой альбом «Холода».

Як сьцьвярджаюць музыкі, іх другі альбом больш жорсткі, «халаднейшы». І калі ў першым пануе гармонія, спакой і парадак, то ў «Халадах» — неспакой і хаос. Пачуцьцё нязручнасьці, незадаволенасьці і жаданьне знайсьці спосаб быць шчасьлівым… А апошнія тры песьні даюць рашэньне.

Абодва альбомы даступныя на сайце гурта kalachi.com.

Гісторыя гурта бярэ пачатак ў 2002 годзе, калі каманда ў першым складзе дала некалькі канцэртаў у Магілёве. Другое дыханьне гурт атрымаў у 2008-м, тады ж выйшаў і першы альбом «Разговор с землей». Цяпер каманда зноўку ў зборы і ўжо зараз працуе над трэцім студыйным альбом.

14:00, 15/04/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0577 seconds.