«Трэнажор для падвышэньня палавога патэнцыялу» — лепшая навуковая распрацоўка БДУ у 2010 г.

Спэцыялізаваны трэнажор для падвышэньня палавога патэнцыялу, скарочана «Іппо-2», узяў залаты мэдаль на конкурсе Hi-tech-распрацовак у Санкт-Пецярбургу, такім чынам аказаўшыся лепшым вынаходніцтвам навукоўцаў БДУ у мінулым годзе.


Дзьмітры Сагайдак - амаль сусьветна вядомы знаўца пытаньняў падвышэньня палавога патэнцыялу трэнажорамі. Фота сайту БДУ

Вынайшаў трэнажор для падвышэньня палавога патэнцыялу кандыдат тэхнічны навук Дзьмітры Сагайдак з Рэспубліканскага цэнтру праблем чалавека Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. «Іппо-2» не адзіная распрацоўка спадара Сагайдака і цэнтра, якім ён кіруе.

У дадатак да вывучэньня праблем палавога патэнцыялу адзін з трох існых у БДУ нацыянальных навуковых дасьледчых цэнтраў займаецца распрацоўкай сыстэмаў кампутарнага псыхафізіялягічнага партрэтаваньня і комплексаў для рэабілітацыі спартоўцаў. Вядомы Дзьмітры Сагайдак і сваімі кнігамі, што напісаныя ў сааўтарстве з былым рэктарам БДУ Аляксандрам Казуліным.

Аднак у гэтым годзе лепшым вынаходніцтвам спадара Сагайдак і ўсяго БДУ стаў менавіта «спэцыялізаваны трэнажор для падвышэньня палавога патэнцыялу». Не дарэмна ён узяў першую прэмію — залаты мэдаль на конкурсе «Лепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка» ў межах XVII Міжнароднай выставы-кангрэсу «Высокія тэхналёгіі. Інавацыі. Інвэстыцыі» (Hi-tech), якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу з 15 па 17 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, іншыя прызы БДУ на піцерскім конкурсе не такія значныя. Яшчэ адно золата атрымаў робат для нанясеньня пенапаліўрэтанавых ушчыльняльнікаў, а так усё збольшага срэбра ды ганаровыя дыплёмы: за крэм «Нарачанскі бераг» абароны ад дэрматыту і біяпрэпарат «Стымул».


Рэктар БДУ Сяргей Абламейка таксама задаволены посьпехамі ўнівэрсытэцкіх навукоўцаў. Фота сайту БДУ

Ці паступіць трэнажор для падвышэньня палавога патэнцыялу ў вольны продаж, прэс-служба не паведамляе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0684 seconds.