Заўтра — апошні дзень падачы заявак на конкурс Smart Art

Конкурс Smart Art, адрасаваны маладым мастакам-пачаткоўцам зь Беларусі, якія працуюць у сфэры сучасных візуальных мастацтваў, завяршае прыём заявак на ўдзел 31 сакавіка.

Нагадаем, што конкурс заснаваны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй velcom і цікавы крэатыўным прадстаўнікам пакаленьня Y, якія працуюць у сфэры сучасных візуальных мастацтваў. Асноўная тэма конкурсу — smart art («разумнае мастацтва»), таму акцэнт арганізатары робяць менавіта на канцэптуальным мастацтве.


Конкурс абвешчаны месяц таму ў галерэі «Ў»

Пераможца конкурсу выйграе права рэалізацыі пэрсанальнай выставы ў галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Жадаючыя ўзяць удзел у конкурсе, мусяць даслаць заяўку па 31.03.2011 на адрас smartart@ygallery.by альбо прынесьці падпісаны CD/DVD-дыск з пазнакай «Конкурс» у галерэю сучаснага мастацтва «Ў». У электронным лісьце ці на дыску павінна ўтрымлівацца інфармацыя пра мастака: CV (месца і год нараджэньня, адукацыя, выставы, дасягненьні і іншае), выбранае партфоліа (фатаграфіі прац, тэксты, эскізы) і кантакты (кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты, сайт).

З усіх пададзеных канцэпцый журы абярэ шэсьць найлепшых. Неўзабаве будзе абвешчаны сьпіс шасьці ўдзельнікаў, якія прайшлі на наступны этап. Усе яны атрымаюць магчымасьці па чарзе рэалізаваць свае ідэі на пляцоўцы галерэі «Ў» у канцы 2011 году. Таксама цераз сацыяльную сетку Facebook усе жадаючыя могуць абраць найлепшую на іх густ ідэю, якая атрымлівае адмысловы прыз.

Болей інфармацыі пра конкурс

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1267 seconds.