У Літве адчыніўся Беларускі інстытут

У Літве адчыніўся Беларускі інстытут. Інстытут створаны пры Інстытуце міжнародных адносінаў і палітычных навук Літвы пры Віленскім унівэрсытэце. Ягоная задача – спрыяць супрацоўніцтву навукоўцаў, палітыкаў і дзеячоў культуры Літвы, Беларусі і Эўразьвязу.

У Літве беларускі дзяржаўны лад вызначаюць як аўтарытарны рэжым, і краіна прытрымліваецца пазыцыі крытычнага дыялёгу з суседняй краінай, імкнучыся спрыяць пераадоленьню ейнай ізаляцыі.

­

Беларускі інстытут будзе займацца навукова-дасьледчай працай, аналізаваць і распаўсюджваць інфармацыю аб Беларусі, праводзіць навуковыя канфэрэнцыі і сустрэчы навукоўцаў, палітыкаў і дзеячоў культуры.

Фармальна – гэта недзяржаўная арганізацыя, сярод заснавальнікаў інстытута дырэктар Інстытута міжнародных адносінаў Літвы Раймундас Лапата, літоўскі палітоляг Лаўрас Бялініс.

Як паведамляе ІА HEGNUM, з кастрычніка OMNI надрукаваў матэрыял пад загалоўкам "Беларускі інстытут, што адчыніўся ў Вільні, будзе імкнуцца падтрымліваць дэмакратыю ў суседзяў”. І на гэты раз таксама падкрэсьліваецца “няўдзел” літоўскай дзяржавы ў акцыі.

Інстытут створаны групай “прыватных асобаў”, якія зьвязаныя з акадэмічнай і грамадзкай дзейнасьцю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4978 seconds.