Беларуская чыгунка зьмяняе твар і дзеліць пасажыраў на багатых і ня вельмі
Беларуская чыгунка наважылася на вялікія зьмены, каб канкураваць з маршруткамі і асабістымі аўтамабілямі. Да 2015 году беларусам абяцаюць «чыгунку эўрапейскага ўзроўню» зь бізнэс і
Паводле новай канцэпцыі пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі, усе цягнікі будуць падзеленыя на клясы паводле працягласьці маршруту і кошту праезду. Зьявяцца як
Кожны кляс цягнікоў будзе мець уласны лягатып. Каб бізнэсоўцы і «эканом» не заблыталіся, у чым ехаць
Так, новая клясыфікацыя ўключыць міжнародныя лініі для вандровак у замежныя краіны, міжрэгіянальныя лініі, што падзеляць на
Таксама на эканамічны і бізнэсовы кляс падзеляць рэгіянальныя цягнікі.
Акрамя гэтага, чыгуначнікі абяцаюць значна скараціць час перасоўваньня на пэўных маршрутах: да Вільні зь Менску можна будзе даехаць за 2 гадзіны, да Масквы амаль за такіх ж час, улічваючы мяркуемую хуткасьць цягнікоў 400 км/г. На ўсё гэта ўжо цяпер можна набыць квіткі праз Інтэрнэт. Праўда, сэрвіс продажаў пакуль адстае ад аналягічных у нашых суседзяў.
Швэйцарскай электрацыяй на Жданы
У Беларусі зьявілася першая сапраўдная «эўрапейская» электрацыя: з ахайным салёнам, касьмічнай прыбіральняй і нізкім полам. Да таго ж ціхая і мае кандыцыянэр, у адрозьненьні ад савецкіх аналягаў. Сабралі электрацыю ў Швэйцарыі, а езьдзіць яна будзем паміж Заслаўем і менскім чыгуначным вакзалам. Ужо з 1 ліпеня.
У Беларускай чыгунцы прызнаюць, што гэта адзін з найбольш загружаных прыгарадных кірункаў. Да жніўня электрычка будзе езьдзіць у тэставым рэжыме, піша БелТА.
Так выглядае салён новай швэйцарскай электрацыі
Зараз у БЧ вырашаюць, якія менавіта квіткі лепш прадаваць. Дакладны іх кошт пакуль невядомы, але плянуецца, што квіткі будуць таньнейшымі, чым праезд у маршрутках, і крыху даражэйшымі за кошт квіткоў у аўтобусах. Магчыма, зьявіцца суткавы праязны, чаго ў нас раней таксама не было.
Першая гарадзкая электрычка складаецца з чатырох вагонаў, у якіх могуць разьмясьціцца 624 пасажыры. Хуткасьць яе — 160 км/г. Беларуская чыгунка ў сакавіку мінулага году заключыла кантракт са швэйцарскай кампаніяй Stadler на пастаўку 10 электрацягнікоў. Пакуль у Менск дастаўлены толькі адзін. Акрамя Ждановічаў новыя электрацыі, магчыма, пойдуць у бок Смалявічаў.
500 рублёў за зону
А пакуль у чаканьні зьменаў абвешчана аб падвышэньні кошту праезду на прыгарадных цягніках. Празь дзевяць дзён яны вырастуць на 13,6% ці на 60 рублёў за адну зону.