«Стаць хіпсьцерам — гэта як у лужыну ўступіць»

«Признавайся, сука, ты вчера был на Площади?» — гэта радкі з «адаптаванай» пад беларускую сытуацыю кампазыцыі «Милиционер будущего» ад «сацыяльна-быцьцёвага» гурту «Макулатура», што даў на выходных у Менску запар два канцэрты, чым адразу зрабіў заяўку на далучэньне да сьпісу забароненых. Аднак рэперы-макулатуршчыкі ня толькі парадавалі менскую публіку вострым выкрыцьцём палітычнай сытуацыі, але й пасьпелі прайсьціся па хіпсьцерах і «іншых аматарах артхаўзу» хвацкімі літаратурнымі тэкстамі.

Макулатура

Вузкія джынсы, футболка, модныя бацінкі, і венка на шыі аднаго з вакалістаў, што ў самыя драматычныя моманты тэкстаў адчайна напружваецца. У Менску ўпершыню апынуліся хлопцы з расейскага гурту «Макулатура». На сцэне нейкага закінутага музычным бамондам клюбу на «Трактарным заводзе» двое вакалістаў і флэшка, зь якой ліецца скупая музычныя падтрымка рэпу.

Публіка разнамасная такая ж, як і тэксты «Макулатуры»: ад «сапраўдных» рэпераў у бясконцых у шырыні штанах і красоўках да ня менш «сапраўдных» менскіх хіпсьцераў у фэйкавых рагавых акулярах і вузкіх джынсах.

Макулатура

Вядомая сваімі хіпсьцеравыкрывальніцкімі тэкстамі, «Макулатура» аказалася зусім нават не галоўнымі расейскімі зьнішчальнікамі гэтай урбаністычнай плыні. Некаторыя асабліва адчайныя галовы маглі б пабачыць у хлопцах нешта ад таго фэномэну, які дагэтуль «Макулатура» так рэзка выкрывала ў творчасьці.

«А пока девочек-хипстеров насилует жирный художник,
графоманы готовят пост в свой бложик», — зьдзекуюцца хлопцы з уласнай публікі і іншых «любителей артхауса» і «ебанай художественной богемы».

Але, як высьвятляецца, і LookAtMe стваральнікі «Макулатуры» Алёхін і Сьперанскі між справай пачытваюць, і хіпсьцерства як стадыю разьвіцьця нармальнага індывіда прызнаюць:

«Кожны чалавек рана ці позна становіцца хіпсьцерам», — кажа Канстанцін Сьперанскі. «Ды іх увогуле няма», — устаўляе іншы вакаліст Яўген Алёхін. «Стаць хіпсьцерам — гэта як у лужыну ўступіць».

Паводле афіцыйнай біяграфіі гурта, «Макулатура» існуе ўжо восьмы год дзякуючы творчаму імпульсу першакурсьнікаў правінцыйнага расейскага філфаку. І дагэтуль з хлопцаў так і прэ гуманітарная адукацыя. Літаратурныя алюзіі і спасылкі на Дастаеўскага месцамі прымушаюць паверыць у тое, што ты трапіў на дзёрзкі паэтычны вечар у Літаратурным інстытуце. Але ўсе гэтыя рэзкія слоўцы ня болей чым прыемная магчымасьць для прыстойных дзяўчын, набраўшых паветра ва ўсе грудзі, калектыўна паслаць «на хуй» бацькоў. Невялікі сэанс псыхатэрапіі.

Макулатура

«І як, атрымліваецца музыкай на жыцьцё зарабляць?»

«Я яшчэ ня выйшаў на патрэбны матэрыяльны ўзровень», — кажа Яўген Алёхін, выцягваючы з кішэні пачак памятых расейскіх тысячных купюр.

Таму, мабыць, у тэкстах гурта жывуць дагэтуль дзяўчыны, што «пиздят шмотки в H&M’е» і хлопчыкі, якім «заебала платить за метро». Агулам гэты расейскі ўльтрагарадзкі рэп пра праблемы раньнестудэнцкага ўзросту перанасачаны алюзіямі на модных інтэрнэт-пэрсанажаў, з абавязковым выхадам на Vkontakte.

Макулатура

«Будеш похоренен в Минске, где небо чистое, Подо льдом, под ногами усатога хоккеиста», — перад першым у жыцьці канцэртам у Менску маскоўскія музыкі адмыслова перарабілі сваю кампазыцыю «Милиционер будущего». Атрымалася вострапалітычная кампазыцыя, якая выклікала ў публікі, мабыць, найбольшыя эмоцыі за вечар.

«Признавайся, сука, ты вчера, был на площади?»

— хлопцы калярова расьпісваюць сьнежаньскія падзеі, і, быццам, таксама мецяць у беларускі сьпіс забароненых творцаў. Зрэшты, расейскіх музыкаў там ужо хапае.

Болей здымкаў глядзіце ў фотарэпартажы з канцэрту «Макулатуры» ў Менску

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.