Украінскі Lюk распаўся

Адметны ўкраінскі гурт Lюk паведаміў пра свой распад. «Цяжка сказаць, зьяўляецца гэты факт канчатковым распадам ці ж проста бестэрміновым творчым адпачынкам, аднак сытуацыя хутчэй блізкая да першага», — пішуць сёньня музыкі на сваім сайце.

Luk

Lюk — харкаўскі гурт, аднак вядомы далёка за межамі свайго роднага гораду, і мае шмат прыхільнікаў у Беларусі. Acid-jazz, дыска-фанк і рок па-ўкраінску, расейску і француску, а калі прасьцей, то сьветлая, добрая, лёгкая музыка як быццам зь дзяцінства з харызматычнай Оляй Герасімавай на вакале — так можна апісаць Lюk.

«Нам вельмі цяжка паведамляць гэтую навіну, аднак на сёньня можна з упэўненасьцю сказаць, што гурта Lюk у той форме і складзе, якім ён быў апошнія 10 год, болей няма… Пакуль цяжка дакладна сказаць, зьяўляецца гэты факт канчатковым распадам ці ж проста бестэрміновым творчым адпачынкам, аднак сытуацыя хутчэй блізкая да першага, — паведамілі сёньня музыкі на афіцыйным сайце гурта. — Нам усім зараз вельмі ня проста, паверце».

За плячыма ў музыкаў чатыры альбомы: Tourist zone (2002), Lemon (2004), Sex (2005) і «Мамина Юность» (2009). Lemon запісваўся пры ўдзеле Андрэя Запарожца (5nizza), а ў кампазыцыі з апошняга альбому «Митхун Чакраборти» можна пазнаць голас вакаліста гурта «…и Друг Мой Грузовик».

Luk

Насычаны канцэртны графік гурта не абмінаў і Менск. Год таму Lюk прэзэнтаваў свой апошні альбом на сцэне «Рэактару». 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0557 seconds.