БНТУ пабудуе інтэрнат для хакейнага чэмпіянату

У другой палове 2011 году ва Ўруччы пачнуць будаваць студэнцкі інтэрнэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту. Пасьпець трэба да 2014 году, калі ў Беларусі пройдзе чэмпіянат сьвету па хакеі. Верагодна, першымі жыхарамі інтэрнату стануць удзельнікі спаборніцтваў і балельшчыкі.

Інтэрнат болей чым на тысячу месцаў узьвядуць у раёне мэтро «Барысаўскі тракт», дзе знаходзіцца 15 корпус БНТУ. Аб гэтым піша СТВ.

Таксама паведамляецца, што ў інтэрнаце будуць жыць удзельнікі чэмпіянату сьвету па хакеі, які пройдзецца ў 2014 годзе ў Менску. Акрамя гэтага плянуецца, што ў бліжэйшы час БНТУ атрымае інтэрнат у студэнцкай вёсцы, што будуецца ўжо пяць гадоў на паўднёвым захадзе Менску.

Нагадаем, некалькі месяцаў таму стала вядома, што студэнтам БДЭУ прыйдзецца выехаць зь некаторых інтэрнатаў, бо іх неўзабаве пачнуць рэканструяваць, таксама рыхтуючы да чэмпіянату сьвету па хакеі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.