2 мільёны за квіток у Нацыянальны музэй

Конкурс на лепшы варыянт уваходнага квітка абвясьціў Нацыянальны музэй. Узяць удзел у ім можа кожны жадаючы. Галоўны прыз — 2 мільёны рублёў.

Нацыянальны мастацкі музэй штогод абвяшчае конкурс на лепшы дызайн уваходнага квітка. Узяць удзел у ім можа любы жадаючы: вітаецца ўдзел студэнтаў.


Пераможца конкурсу ўваходных квіткоў у Нацыянальны музэй 2007 году

Пераможцу абяруць з 18 па 21 красавіка, калі ў Нацыянальным музэі выставяць усе варыянты працаў. Таксама працы будуць разьмешчаныя на сайце музэю.

Пераможца атрымае 2 мільёны рублёў, а яго варыянт квітка будзе выкарыстоўвацца на працягу году. На выставе гледачы вылучаць лепшую на іх думку працу. Яе аўтар атрымае 1 мільён рублёў.

Болей інфармацыі пра конкурс, а таксама патрабаваньні да дызайну глядзіце на сайце Нацыянальнага музэю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.