Лукашэнка чакае ад новага міністра адукацыі ўплыву на моладзь

У сфэры адукацыі час пэрманэнтных рэформаў прайшоў. Пра гэта ды іншае размаўляў Лукашэнка на нарадзе з новым складам ураду.

«Галоўнае, чаго мы ня мусім упусьціць — гэта ўплыў на моладзь, фармаваньне ў яе канструктыўнага сьветапогляду. Прыярытэтам у дзейнасьці ўсіх установаў адукацыі — ад дзіцячага садка да ВНУ — прызвана стаць праца па выхаваньні патрыётаў, вартых грамадзянінаў Айчыны», — такую ўстаноўку атрымаў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, цытуе Белта.

Лукашэнка бачыць «перакос» у бок вышэйшай адукацыі. У мінулым годзе ў прафтэхвучэльні было набрана 44 тыс. чалавек, а ў ВНУ — болей 100 тыс. На 50 спэцыяльнасьцях ня было конкурса, засталіся вакантнымі 200 бюджэтных месцаў.

Нагадаем, Сяргей Маскевіч нядаўна таксама закрануў тэму сярэдне-спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, прапанаваўшы выпускнікам школаў «спачатку атрымаць базавую прафэсію, а затым штурмаваць ВНУ».

Уні Вера 11:40, 28/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0045 seconds.