Гурт Re1ikt прапануе спампаваць DVD «Акустическая терапия»

Інтэрнэт-версію свайго першага live-DVD «Акустическая терапия» менскі гурт Re1ikt прэзэнтуе на сайце Ultra-Music. Запіс відэа прайшоў падчас канцэрту ў паб-клубе «Графіці» яшчэ ў сьнежні 2008 года, але да шырокага кола слухачоў трапляе толькі цяпер.

Басовішча-2010

«Доўгі час „Акустическая терапия“ існавала выключна на DVD. Але прайшоў час, і мы вырашылі падзяліцца гэтым выдатным канцэртам з больш шырокім колам слухачоў, — кажуць музыкі гурта. — Мы вельмі крытычна ставімся да вынікаў нашай працы, да ўсяго таго, што робім, але „Акустическая терапия“ — гэта тое, чым нам ня сорамна падзяліцца і праз некаторы час. Гэта яшчэ стары Re1ikt, Re1ikt эпохі „Клінікі“, але мы спадзяемся, што тыя слухачы, хто любіць „новы“ Re1ikt, ацэняць і палюбяць гэта відэа».

Тым больш што праграма, выдадзеная на DVD, для калектыву стала ўнікальнай. Гэта быў першы поўнафарматны акустычны сольны канцэрт Re1ikt, першая праца з сэсійнымі музыкамі і першы выступ з кантрабасам.

Усяго ў DVD «Акустическая терапия» патрапілі 10 кампазыцый: «Мы шмат працавалі для таго, каб перарабіць песьні альбомаў „Клініка“ і „Единиц'es“ з электрычнасьці ў акустыку. Гэта быў цікавы і карысны досьвед. Напэўна, дзякуючы яму мы сталі пасьпяхова выступаць з акустычнымі канцэртамі і нават выйгралі Гран-пры на фэстывалі „Бардаўская восень-2009“ і атрымалі новых слухачоў, якім па душы акустычны Re1ikt».

На DVD запісаныя 9 аўтарскіх кампазыцый і беларускамоўны кавэр «Нажы» на песьню «The Knives» гурта Therapy?. Менавіта на яго музыкі Re1ikt хацелі звярнуць найбольшую ўвагу тых, хто ўпершыню чуе гурт. А ўсё таму, што ў бліжэйшы час каманда тройчы дакранецца да чужога матэрыялу і ў арыгінальным ключы выканае песьні любімых гуртоў: 17 лютага ў Гомелі і 20 лютага ў Менску на трыб'юце Nirvana, а таксама 20 лютага ў Менску на трыб'юце The Beatles.

Спампаваць 10 відэа з DVD «Акустическая терапия».

....................................................................................................

На рахунку гурта Re1ikt, які грае ў стылях alternative rock, post rock, 2 альбомы (дыск «Клініка» афіцыйна выйшаў на Go records у 2009 годзе), 2 кліпа (адзін зь іх зьняты Анатолем Вечарам у межах ТВ-праекта PROдвижение), live DVD , акустычныя зборнікі. У 2011 годзе Re1ikt плянуе выдаць трэці студыйны альбом.

У 2009 годзе Re1ikt стаў пераможцам фэстывалю «Бардаўская восень» (Польшча), у 2010 годзе гурт заняў 3-е месца ў намінацыі «Адкрыцьцё года» па вэрсіі партала «Тузін Гітоў».

Калектыў выступаў на шматлікіх фэстывалях і конкурсах у Беларусі, Украіне, Польшчы. Сярод іх Global Battle of the Bands, Basowiscza, Be Free, Heavy Mass Medium, «Нёманскі кРок», «ЖывыГукON-line», Graffiti Open Music Fest, серыі канцэртаў супраць хатняга гвалту «Больше ни звука», арганізаваных ААН, і інш.

13:00, 16/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0043 seconds.