Facebook зацягвае

У сьнежні 2010 года Facebook наведалі амаль 154 млн карыстальнікаў, што на 38% перавышае паказчык таго ж месяца 2009-га - 112 млн чалавек. А агульная колькасьць часу, праведзенага людзьмі на Facebook у сьнежні 2010-га, склала 49,3 мільёна хвілін - на 79% болей, чым у 2009 годзе.

Пры гэтым аднак практычна не зьмяніліся сярэднія паказчыкі па часе, які наведвальнік марнуе на Facebook штодзень. Як і год таму, людзі праглядаюць усю неабходную ім інфармацыю ў сярэднім за 9 хвілін.

Паводле дадзеных comscore, Facebook да канца 2010 году выйшаў на абсалютнае першае месца ў сьвеце па наведвальнасьці, абышоўшы сайты Yahoo!, Microsoft і нават Google. Пра гэта сьведчаць дадзеныя comScore, апублікаваныя ў блогу Techcrunch.

Facebook быў заснаваны студэнтам Гарварда Маркам Цукербэргам 7 гадоў таму. Цяпер у ім зарэгістраваныя больш за 600 мільёнаў акаўнтаў. Зь іх толькі 236 тысяч пазначылі сваёй краінай Беларусь. 

vojur 12:49, 09/02/2011 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0048 seconds.