Каледж Эўропы прапануе стыпэндыі для магістратуры ў Бэльгіі і Польшчы

Эўрапейская камісія выдзеліла стыпэндыі выпускнікам з краін Эўрапейскай палітыкі суседзтва для навучаньня ў College of Europe.

Стыпэндыі пакрываюць аплату навучаньня, пражываньня, харчаваньня і транспартных выдаткаў.

Стыпэндыі прадастаўляюцца на магістарскі (postgraduate) узровень навучаньня па наступных накірунках:

  • Эўрапейскія міждысцыплінарныя дасьледаваньні
  • Міжнародныя стасункі і дыпляматычныя дасьледаваньні
  • Эўрапейскія палітычныя і адміністратыўныя дасьледаваньні
  • Эўрапейскае права.

У Каледжа ёсьць два філіялы — у Бруге (Бэльгія) і Натоліне (Польшча).

Дэдлайн падачы дакумантаў — 15 сакавіка 2011 году. Заяўкі патрэбна падаваць онлайн

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0049 seconds.