Стыпэндыяльная праграма імя Лэйна Кірклянда на 2011/2012 навучальны год

Польска-Амэрыканскі Фонд Свабоды і Польска-Амэрыканская Камісія Фулбрайта абвесьцілі адкрыты конкурс для кандыдатаў зь Беларусі на атрыманьне стыпэндыяў імя Лэйна Кірклянда ў 2011/2012 навучальным годзе.

Праграма адрасаваная маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю, зацікаўленыя ў разьвіцьці дэмакратыі, гаспадаркі й грамадзянскай супольнасьці ў сваёй краіне ды ў рэгіёне. Падчас праграмы стыпэндыяты пройдуць навучаньне ў вышэйшых навучальных установах Польшчы (2 сэмэстры) і 2–4 тыдні будуць прахадзіць стажыроўку ў дзяржаўных установых альбо прыватных арганізацыях.

Спэцыяльнасьці: эканоміка й мэнэджмэнт (бізнэс, НДА, культура, ахова навакольнага асяродзьдзя); дзяржаўнае кіраваньне (ограны дзяржаўнай улады й самакіраваньня); адміністраваньне бізнэса; права; грамадзкія навукі (сацыяльная псыхалёгія, сацыялёгія); паліталёгія й міжнародныя адносіны; палітыка разьвіцьця й гуманітарная дапамога.

У 2011–2012 навучальным годзе Праграма Кірклянда адрасаваная прадстаўнікам наступных прафэсійных групаў: экспэрты, палітыкі, працаўнікі вогранаў дзяржаўнай улады й самакіраваньня, прадпрымальнікі, мэнэджэры, лідэры няўрадавых арганізацыяў, дзеячы культуры й грамадзкія дзеячы, выкладчыкі ВНУ, журналісты.

Патрабаваньні да кандыдатаў:

  • грамадзянства і сталае пражываньне ў Беларусі,
  • поўная вышэйшая адукацыя (ступень магістра),
  • узрост да 35 год (у абгрунтаваных выпадках да 40 год),
  • веданьне польскай мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і сэмінарскіх занятках, а таксама для напісаньня дыплёмнай працы) альбо веданьне ангельскай мовы
  • у выпадку выбара кандыдатам канкрэтнага курса навучаньня на гэтай мове (у гэтым выпадку дастатковым лічыцца пасіўнае веданьне польскай мовы),
  • вопыт прафэсійнай працы — мінімум 2 гады.

Перавага будзе адданая кандыдатам, якія:

  • актыўна працуюць у сфэры прафэсійнай альбо грамадзкай дзейнасьці,
  • маюць значныя дасягненьні ў сваёй дзейнасьці,
  • раней не навучаліся ў Польшчы.

Фінансавыя ўмовы:

  • Стыпэндыя — 1 750 PLN у месяц. Дадаткова праграма кампэнсуе выдаткі на навучаньне, пражываньне ў Польшчы, страхоўку, праезд, візу, навуковыя даведнікі. Стыпэндыятам выдадуць у часовае карыстаньне кампутары, якія могуць перайсьці ў іх маёмасьць пасьля поўнага выкананьня ўсіх умоваў праграмы навучаньня.

Форма заяўкі на ўдзел знаходзіцца па адрасе: http://kirkland.edu.pl/form.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сакавіка 2011 году.

Паводле рассылкі ГА БАСР

11:30, 07/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3114 seconds.