Рэктар БДУ ўнесены ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз

Эўрапейскі зьвяз апублікаваў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ з-за кампаніі рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці, якая разгарнулася ў Беларусі пасьля 19 сьнежня. Упершыню эўрапейскія чыноўнікі ўключылі ў падобны сьпіс рэктара дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Рэктар БДУ Абламейка Сяргей Уладзіміравіч

Рэктар БДУ Абламейка Сяргей Уладзіміравіч унесены ў сьпіс пад нумарам 84, сярод іншых дзяржаўных чыноўнікаў, сілавікоў, судзьдзяў і прапагандыстаў.

У студзені ў сваім відэаблогу спадар Абламейка паабяцаў, што адлічаць студэнтаў за ўдзел у Плошчы ня будзе.

Напрыканцы 2009 году па загадзе Сяргея Абламейкі была адлічаная з БДУ студэнтка юрфаку Тацяна Шапуцька за ўдзел у форуме «Ўсходняга партнэрства» ў Брусэлі, у выніку чаго Шапуцька прапусьціла тры дні заняткаў. Былая студэнтка перакананая: падстаў для адлічэньня не было, тым больш рэктар, які падпісаў загад, ня ўлічваў яе высокі (8.5) сярэдні бал.

Уні Вера 12:02, 02/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0569 seconds.