Рэктар БДУ Сяргей Абламейка: у многіх краінах крызіс, таму лепей заставацца дома

Рэктар Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта мяркуе, што пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу, фактычна нічога не зменіцца. А акадэмічная мабільнасць у БДУ на добрым узроўні і цяпер, бо «да тысячы студэнтаў штогод ездзяць на стажыроўкі, канферэнцыі за мяжу».


Сяргей Абламейка ў ролі блогера

У інтэрв’ю газеце «Рэспубліка» рэктар БДУ распавёў, што думае пра рэйтынгі ВНУ і Балонскі працэс.

Думаю, уступ у Балонскі працэс для Беларусі пытанне часу. Вы падзяляеце боязі рэктараў некаторых ВНУ адносна так званага «збегу мазгоў»?

— Я даўно казаў пра гэта і кажу маім студэнтам, што пасля ўступу Беларусі ў Балонскі працэс фактычна нічога не зменіцца. Акадэмічная мабільнасць? Штогод да тысячы студэнтаў БДУ ездзяць на стажаванні, канферэнцыі за мяжу. Дыплом на ангельскай мове? Вы можаце атрымаць яго і цяпер. Але гэта зусім не азначае, што вас заўтра возьмуць на працу дзе-небудзь у Германіі. У многіх краінах крызіс. Ім сваіх спецыялістаў дзяваць няма куды. Каб прэтэндаваць на добрую працу, трэба давесці, што ў краіне няма такога спецыяліста, як ты. Шанцаў больш у матэматыкаў, інфарматыкаў, хімікаў і біёлагаў. На маёй памяці многія з'язджалі, але многія і вярталіся. Успомніце, мы ўжо прайшлі гэты шлях у 90-я гады мінулага стагоддзя, калі былі боязі, што ўсё возьмуць і з'едуць. Але не з'ехалі ж. Я маладым заўсёды кажу: лепш, чым на радзіме, не будзе. Тут усё — бацькі, сябры, тут нават сцены дапамагаюць.

— Калі ў савецкія часы высокі ўзровень БДУ быў неаспрэчны, бо ў Беларусі гэта было адзінае ВНУ ў статусе ўніверсітэта, то цяпер утрымаць прызнанне студэнта робіцца ўсё складаней. І ўсё ж нядаўна Белдзяржуніверсітэт заняў высокія пазіцыі адразу ў некалькіх рэйтынгах. Як вы ў цэлым да іх ставіцеся?

— Сапраўды, сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны працуе нямала ўніверсітэтаў. Усё дынамічна развіваюцца, а гэта значыць, што быць у ліку лідараў вельмі цяжка. Што да рэйтынгу, які нядаўна агучыла Мінадукацыі, і яны гэта выразна пазначылі, гэта быў вынік па выніках прыёмнай кампаніі. Гаворка не ідзе пра паўнаважкае даследаванне, дзе ўлічваюцца навуковы складнік, міжнародная дзейнасць, працаўладкаванне выпускнікоў і многія іншыя аспекты. Гэта вытрымка па адным з кірункаў. Хоць, вядома, нам было прыемна ўзначаліць гэты спіс.

Пра рэйтынгі можна казаць бясконца, іх у свеце — вялікае мноства, існуюць розныя формулы для падліку. Прыкладам, не так даўно Інтэрфакс прдставіў рэйтынг універсітэтаў краін-удзельніц СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. Прааналізавалі 405 ВНУ з 15 краін. Пагадзіцеся, заняць у гэтым спісе другое месца — гэта прызнанне. Такога не было нават у савецкія часы. Тады БДУ ўваходзіў у 15—20 лепшых ВНУ СССР, але ніколі не быў у «тройцы».

Калі казаць пра сусветныя рэйтынгі, такія як брытанскі QS-THES-200, БДУ ўвайшоў у спіс з 600 лепшых. Паводле даследаванняў «Webometrics» ВНУ заняло 790-е месца з больш за 20 тысяч ранжыраваных устаноў вышэйшай адукацыі. І гэтак далей. Як я да гэтага стаўлюся? Пэўна што, як да адмысловага спаборніцтва. Але ідэальнай формулы рэйтынгу яшчэ ніхто не прыдумаў.

13:22, 06/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0742 seconds.