Рэктар БДУ стаў расійскім акадэмікам

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Сяргей Абламейка абраны замежным акадэмікам Расійскай акадэміі натуральных навук па аддзяленні «Матэматыка і матэматычная фізіка».

Сяргей Абламейка
Фота minsknews.by

Як паведамілі Generation.by у прэс-службе БДУ, званне у Расійскай акадэміі рэктар БДУ атрымаў за «шматгадовы ўнёсак у навуковыя даследаванні ў галіне інфарматыкі, апрацоўкі выяваў і распазнавання вобразаў».

Замежным сябрамі Акадэміі навук РФ могуць быць абраныя замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць значныя дасягненні ў развіцці навукі, адукацыі і культуры, палітычныя і грамадскія дзеячы. Званне «замежны сябра Расійская акадэміі натуральных навук» па розных навуковых напрамках маюць больш за 50 навукоўцаў свету.

У 2011 годзе Сяргей Абламейка таксама стаў першым беларускім навукоўцам, які атрымаў статус сябра Еўрапейскай акадэміі – прэстыжнага элітнага клубу навукоўцаў, у які уваходзяць 2300 чалавек, у тым ліку 40 нобелеўскіх лаўрэатаў.

comments powered by Disqus
 
In 0.0611 seconds.