Студэнцкі канцэрцік у інтэрнаце
У адным зь інтэрнатаў мэдунівэра 25 верасьня (у чацьвер) прайшла вечарына беларускамоўных студэнтаў з удзелам музыкаў мясцовага маштабу.
Усё праходзіла ў актавай залі на першым паверсе інтэрнату.
Вечарына была прысьвечаная знаёмству больш сталых мэдыкаў з маладымі. Да часу, калі ўсе пазнаёміліся ды паразмаўлялі (а нехта пасьля гэтага нават пасьпеў зьбегчы), якраз і пад'ехалі запрошаныя "гастралёры".
Свае музычныя (і калямузычныя) творы прадставілі: Зьміцер Казлоўскі з сольнай праграмай, імправізаваны акустычны праект Я і джынджэр.
Кажуць, усім спадабалася.
Каментары праз FACEBOOK