Радзькоў болей ня будзе кіраваць Міністэрствам адукацыі

Міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў сышоў у адстаўку разам з усім урадам 27 сьнежня. Сёньня стала вядома, што Радзькоў зойме новую пасаду. Імя наступнага міністра адукацыі Беларусі пакуль невядомае.


Аляксандр Радзькоў займаўся таксама стварэньнем аб'яднаньня Белая Русь

Адстаўка ўраду адбылася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Пакуль вядомыя толькі некалькі імёнаў новых міністраў, а таксама прэм’ер-міністра.

Доктару пэдагагічных навук Аляксандру Радзькову ў наступным годзе споўніцца ўжо 60 гадоў. Раней ён 2 гады быў рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а з 2003 году займаў пасаду міністра адукацыі Беларусі.

Што адбылося за час кіраваньня Радзькова?

Беларускай адукацыяй Аляксандр Радзькоў кіраваў 7 гадоў. За гэты час...

  • значна ўзмоцненая сыстэма прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў (з гэтай нагоды міністар аднойчы нават заявіў, што «Бясплатнай адукацыі ў нас няма»);
  • амаль прыняты Кодэкс аб адукацыі, які замацоўвае і паглыбляе праблемы вышэйшай адукацыі;
  • адлічаныя па палітычных матывах дзесяткі студэнтаў;
  • зь Беларусі выгнаны ЭГУ;
  • зьявілася ЦТ;
  • была адмененая 12-гадовая школьная сыстэма;
  • завочнікі адправіліся ў войска;
  • прынята рашэньне аб ўступленьні Беларусі ў Балоньскі працэс.

У 2006 годзе Радзькоў быў унесены ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, што спрычыніліся да фальсыфікацыі выбараў, з-за чаго яму забаранілі ўезд у ЭЗ.

Цяпер Радзькоў зойме пасаду першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Раней гэту пасаду займала Натальля Пяткевіч.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.