Каго выбіраюць юзэры?
За дзень да выбараў мы вырашылі праверыць, хто зьяўляецца найбольш папулярным кандыдатам у прэзыдэнты ў сеціўнай аўдыторыі. Вынікі аказаліся менш суцяшальнымі для незалежных кандыдатаў, затое дазваляюць выявіць фаварытаў апазыцыі.
Сэрвіс Google Trends — Трэнды Google — дазваляе аналізаваць папулярнасьць кандыдата ў залежнасьці ад колькасьці пошукавых запытаў, зробленых юзэрамі. Ідэя сэрвісу грунтуецца на здагадцы, што карыстальнікі падчас выбараў, спрабуючы зрабіць правільны выбар, шукаюць у Google інфармацыю аб кандыдатах.
Папулярнасьць у пошукавых запытах прозьвішчаў незалежных кандыдатаў на беларускіх выбарах за 2010 год. Блакітная лінія - Саньнікаў, чырвоная - Някляеў, аранжавая - Кастусёў, зялёная - Раманчук, сіняя - Ус. Паводле Google Trends
У краінах, дзе палітычнае жыцьцё не знаходзіцца пад прэсам дзяржаўнай прапаганды, а палітычная культура выбаршчыкаў сапраўды патрабуе ад іх усьвядомленага выбару, Google Trends працуюць няблага. Напрыклад, у час прэзыдэнцкіх выбараў ЗША 2008 году гэты сэрвіс правільна прадказаў каля 70% вынікаў праймэрыз (выбараў, дзе прыхільнікі той ці іншай партыі выбіраюць свайго кандыдата).
А вось сьпіс сямёркі найбольш папулярных кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду ў сеціўнай аўдыторыі:
- Аляксандр Лукашэнка
- Андрэй Саньнікаў
- Уладзімір Някляеў
- Яраслаў Раманчук
- Рыгор Кастусёў
- Дзьмітрый Ус
- Мікалай Статкевіч
Паводле Google Trends атрымліваецца, Аляксандр Лукашэнка за 2010 год у 17 разоў папулярнейшы у сеціўнай аўдыторыі за самых «прасунутых» апазыцыйных кандыдатаў. Гэта можна патлумачыць у тым ліку і зацікаўленасьцю яго фігурай у іншых расейскамоўных краінах (Google на жаль не выдае статыстыцы па беларускамоўным пошуку), а таксама тым, што ў палітыцы ён прысутнічае нашмат болей за сваіх канкурэнтаў.
Прэса за Някляева і Саньнікава
Узгадкі ў СМІ Аляксандра Лукашэнкі (сіняя лінія) і іншых кандыдатаў за апошні год. Паводле Google Trends
Google Trends таксама аналізуе ўзгадкі кандыдатаў у сеціўных СМІ. Тут бязьзьменны кіраўнік Беларусь зноўку
Незалежныя кандыдаты маюць прыкладна аднолькавую папулярнасьць па гэтым паказчыку. Так, лідэры ў гэтай намінацыі — Уладзімір Някляеў і Андрэй Саньнікаў, крыху адышоў на задні плян Яраслаў Раманчук. Але пра апошняга болей за ўсё кажуць у перадвыбарчыя дні. Пра астатніх незалежных кандыдатаў кажуць прыкладна ў два разы менш.
Узгадкі ў СМІ незалежных прозьвішчаў кандыдатаў за апошні год. Паводле Google Trends
Google Trends, бывае, дэманструе даволі блізкія да рэальных вынікі. Так, у час эпідэміі грыпу ў 2009 дадзеныя, атрыманыя пры дапамозе Flu Trends, цалкам супалі са статыстыкай амэрыканскіх цэнтраў па кантролі і прафіляктыцы, што толькі даказала правільнасьць гіпотэзы Google. Тады плятформа даволі дакладна прадказала пік эпідэміі грыпу ў тым ліку і ва Ўкраіне.