25.12 — 10-гадзінны рок-фэст пад Менскам «Rock in the Castle»

У ноч з 25-га на 26-га сьнежня ў гісторыка-культурным цэнтры «Ritterburg», што ў 15 кілямэтрах ад Менску, пройдзе рок-фэст «Rock in the Castle». На галоўнай пляцоўцы, цягам дзесяці гадзін, у рэжыме non-stop, будуць граць рок-гурты: Open Space, IQ48, Hok-key, Tesaurus, Re1ikt ды інш.

У рамках фэстывальнай праграмы, будуць задзейнічаныя дзьве сцэнічных пляцоўкі — галоўная «рок» сцэна і «фольк-рок» сцэна ва ўтульнай каміннай залі. На «фольк» сцэне — дудары і барды-менэстрэлі, у тым ліку і адмысловы госьць з Масквы — Йовiн!

Поўны сьпіс удзельнікаў:

  • Open Space
  • Smoking Barrel
  • Re1ikt
  • Hok-Key
  • Tesaŭrus
  • IQ48
  • esprit
  • Слайdы
  • The Blackmail
  • Астения
  • чуVство полета
  • Plamura
  • Йовін

Пачатак фэсту — 18.30. Акрамя музычнай праграмы, гасьцей фэсту чакаюць:

  • Відэа-зона: з 22:00 і да раніцы, ва ўтульнай каміннай залі будзе дэманстравацца тэматычная падборка музычных кліпаў. Усю ноч у каміннай зале працуе бар.
  • Fun-зона: аўтаматы, пнэўматычны Rock-цір.
  • Merch-зона: выстава-продаж музычнай і прома прадукцыі гуртоў-удзельнікаў фэстывалю.
  • Тры тэматычных паба працуюць да самай раніцы!

Квіткі: ГЦ Купалаўскі, №. 19 (мэтро «Кастрычніцкая») Кампанія BOOM, унівэрсам RIGA (вул. Сурганава, 50) №. 18. Кампанія BOOM. Info: Тэл:+37529 1196338; +37529 1015097. Браняваньне нумароў у гатэлі комплексу: 8(044)7500–800; 602131921 (icq).

Праезд: ад аўтавакзалу «Маскоўскі». Кірунак: Лагойск, Радашковічы, да прыпынку «Скрыжаваньне» (танк) або ДА «Тэатральны». Пэрыядычнасьць руху — раз у паўгадзіны. Кошт — 2.500BR.

Дадаткова БУДЗЕ арганізавана дастаўка (маршрутка) з прыпынку на скрыжаваньні вул. Карбышава і Лагойскага тракту. Расклад руху: Карбышава — Ritterburg: 17:00; 18:00; 19:00; 20:00; 21:00; Ritterburg — пл. Я. Коласа: 5:00; 6:00; 7:00. Кошт — 4000Br. Інфармацыя — тэл. (29)1196338; (29)7656388.

18:00, 08/12/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0733 seconds.