Сьветлая памяць Волі Самусік

Вольга Самусік

Вечарам 7 сьнежня памерла рок-сьпявачка і музычная журналістка Воля Самусік. Роўна празь месяц Волі мусіла споўніцца 26 гадоў.

Вольга Самусік нарадзілася 7 студзеня 1985 году. Скончыла журфак БДУ. Супрацоўнічала з шэрагам беларускіх выданьняў, працавала ў «Музычнай газэце», адпрацавала па разьмеркаваньні ў «СБ — Беларусь Сегодня».

Воля ў розныя гады была вакалістка гуртоў «Žygimont VAZA», «Тарпач», узноўленага «Hasta La Fillsta». А на Рок-каранацыі-2007 атрымала званьне рок-князёўны году. Адна з самых яркіх рок-сьпявачак беларускай сцэны, Воля выступала ў дуэтах з гуртамі Neuro Dubel, «Крамбамбуля», удзельнічала ў праекце Лявона Вольскага «Такога няма нідзе».

Апошнім часам Воля сур’ёзна хварэла, не дапамаглі і некалькі апэрацый.
Разьвітаньне пройдзе 9 сьнежня.

Выказваем спачуваньні сям’і, сябрам, блізкім. Сьветлая памяць.

Фотаздымкі Волі Самусік 

З Hasta La Fillsta на «Сьвяце герояў» 23 лютага 2010.

З Tarpach на «Басовішчы 2009»


З :B:N: на Mens-fest у лютым 2009.

З Neuro Dubel у Da Club 22 студзеня 2009 году.Neuro Dubel

У праекце Лявона Вольскага «Такога няма нідзе».Вольга Самусік, Сьвета Зелянкоўская і Зоя Каральчук у праекце 60-х

На канцэрце з :B:N: у сьнежні 2008 году.BN

BN

BN

З Neuro Dubel на «Рок павакацыях 2008»Neuro Dubel

З Tarpach на «Рок павакацыях 2008»Tarpach

З Tarpach на Фэсьце «Слухай сюды-2» 12 сакавіка 2007.Тарпач

10:00, 08/12/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.