У кліпе The Stokes танчыць Чорт
Беларускі гурт The Stokes, які цяпер жыве ў Маскве, зьняў кліп на песьню «По плану», запісаную разам зь лідэрам расейскага гурта «Пилот» Ільлём Чортам.
Прэм’ера песьні прайшла яшчэ летам і адразу трапіла ў гарачую ратацыю на маскоўскім «Нашем радио» і нават дабралася да трэцяга месца
«Ільля прыйшоў на пляцоўку ў цёплых шкарпэтках і швэдры, а ўжо ў працэсе здымак ён усё здымаў і танчыў басанож пад музыку, выпраменьваючы неверагодны пазытыў. Па яго словах гэта была сумесь
пога-пога і ірляндзкіх танцаў, але ў любым выпадку я асабіста нічога падобнага ў жыцьці не бачыў!» — прызнаецца Стокс.
Цяпер гурт завяршае працу над новым альбомам, які выйдзе ў 2011 годзе.