Самая першая ў сьвеце рок-н-рольная песьня
Песьня Артура Крадапа па мянушцы «Біг Бой» That’s All Right Mama («Усё ў парадку, мама») названая самай старэйшай рок-н-рольнай песьняй ў сьвеце на думку гісторыка рок-музыкі з амэрыканскага ўнівэрсытэту Луізыяны. Музыка запісаў песьню 6 верасьня 1946 году на студыі Victor Records.
Вось як тлумачыць гісторык Джозэф Бёрнс, што такое
«
Рок-н-рол — гэта музыка, якая спалучае ў сабе наступныя складнікі:
- Блюзавая пасьлядоўнасьць акордаў, асаблівыя мэлядычныя лініі і дамінаваньне струнных інструмантаў, што характэрна для стылю «кантры», а таксама танцавальнасьць, якая пазьней стала асновай
поп-музыкі ;- Рытмічная структура джазу і
бугі-вугі , вакальны ўплыў гаспэлу альбо сацыяльная накіраванасьць песень, што вылучаефольк-музыку .- Пэўны ўплыў сучасных тэхналёгіяў».
«Усё нармальна, мама» добра вядомая ва ўсім сьвеце, у Беларусі яе перасьпявалі многія — ад Васі Шугалея да «Крамбамбулі»
Такім чынам, Бёрнс перакананы, што песьня Артура Крадапа That’s All Right Mama найбольш адпавядае ўсім азначым ім рысам
Шэдэўр Крадапа прафэсар лічыць самым
- How High the Moon Леса Пола і Мэры Форд
- The Honey Dripper Джо Лігенса
- Boogie Chllen' Джона Лі Хукера
- Saturday Night Fish Fry Луіса Джордана
- The Fat Man Фэтса Даміно
- (We’re Gonna) Rock Around the Clock Біла Хэйлі і The Comets
- Rocket 88 Джэкі Брэнстана і ягонага ансамблю Delta Cats.