25.11 — супольны канцэрт швэйцарскіх джазмэнаў з Akana

25 лістапада ў Менску на пляцоўцы Моладзевага тэатру эстрады ў рамках канцэртнага тура па Беларусі адбудзецца выступленьне легендарнага швэйцарскага калектыву Albin Brun Alpin Ensemble і гурта Akana (Беларусь).

Упершыню два музычных калектывы з настолькі рознымі «вытокамі» спрабуюць сумясьціць каранёвую музычную культуру альпійскіх народаў і старажытных, абрадавых беларускіх напеваў. Упершыню ў Беларусі тры культуры — альпійская, беларуская і джазавая сустрэнуцца ў яркім музычным дыялёгу.

Albin Brune Alpin Ensemble — вядомыя музыканты Швэйцарыі. Іх фатаграфіі захоўваюцца ў музэях, зьвесткі пра іх ёсьць у энцыкляпэдыях сусьветнага джазу, у многіх зь іх ёсьць свае аўтарскія праекты, школы і пасьлядоўнікі. Іх музыка дыхае традыцыямі Альпійскай культуры і клясычнага мадэрну.

Akana — беларускі джаз-фолк-калектыў, які ўжо шмат гадоў асьцярожна зьбірае старажытныя напевы па беларускіх вёсках і прадстаўляе народныя песьні. Прычым як у іх арыгінальным гучаньні, так і ў абрамленьні джазавай музыкі.

У Менску канцэрт адбудзецца 25 лістапада ў Моладзевым тэатры эстрады. Квіткі даступныя ў касах тэатра: (017) 222-82-96 (з 12.00 да 19.00), (029) 700-33-55.

У рамках канцэртнага тура па Беларусі швэйцарскія музыкі таксама дадуць майстар-клас у Менску. Усіх жадаючых чакаюць 24 лістапада да 18:00 па адрасе вул. Энгельса, 1 (10-я музычная школа імя Я. Глебава). Уваход вольны!

Расклад канцэртнага тура Albin Brun Alpin Ensemble & Akana

  • 21.11 — Віцебская абласная філярмонія. Пачатак у 16.00
  • 22.11 — online-канцэрт у тэлестудыі TUT.BY, старт у 17.00
  • 23.11 — Гарадзенская абласная філярмонія пачатак: 19.00
  • 24.11 — Майстар-клас музыкаў Albin Brune Alpin Ensemble. Менск, 10-я музычная школа імя Я. Глебава: вул. Энгельса, 1. Пачатак у 18.00, уваход вольны.
  • 25.11 — Менск, Моладзевы тэатар эстрады. Пачатак у 19.00
  • 27.11 — Берасьце, Палац культуры прафсаюзаў. Пачатак у 19.00.
09:00, 02/11/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1204 seconds.