Знаходка амэрыканскага студэнта

Студэнт-першакурсьнік, што вывучае геалёгію, знайшоў недалёка ад міжнароднага аэрапорту Пітсбургу рэшткі буйной істоты, падобнай да саламандры з кракадзілавымі сківіцамі, якая жыла каля 300 мільёнаў гадоў таму.

Па словах палеантолягаў, гэтая знаходка адкрыла невядомыя раней род і від амфібіяў, якія цяпер неабходна ўнесьці ў клясыфікацыю жывёльнага сьвету. Назвы для іх яшчэ не прыдумалі, магчыма, падобныя жывёлы будуць насіць імя свайго першаадкрывальніка - студэнта Пітсбургскага ўнівэрсытэту Адама Штрыгеля (Adam Striegel).

Штрыгель зрабіў сваё адкрыцьцё зусім выпадкова - каля месца правядзеньня дарожных работаў ён убачыў нешта падобнае на невялікі камень. Аднак, калі студэнт паказаў прадмет выкладчыку, выявілася, што ён знайшоў чэрап старажытнай жывёлы, паведамляе lenta.ru.

kipryda 09:00, 15/11/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0052 seconds.