Беларусаў запрашаюць далучацца да міжнароднага Моладзевага аркестру
«I, Culture Orchestra» гэта ўнікальная і наватарская ініцыятыва інстытута Адама Міцкевіча, адзін з самых важных праектаў культурнай праграмы, зьвязаны з старшынствам Польшчы ў Савеце Эўропы.
У гэтым праекце маладыя, таленавітыя музыканты з Усходняй Эўропы будуць мець магчымасьць працаваць пад кіраўніцтвам самых выдатных выкладчыкаў зь вядучых аркестраў Заходняй Эўропы, такіх як, «London Symphony Orchestra», «Opera de Lyon», «Philharmonia Orchestra» і «City of Birmingham Symphony Orchestra».
Гэта будзе самая вялікая ва ўсёй гісторыі Эўропы сустрэча маладых музычных талентаў Ўсходу з вопытнымі музыкамі аркестравай гульні Захаду. Гэты праект мае мэтай забясьпечыць высокі ўзровень, які можна параўнаць з узроўнем лепшых аркестраў гэтага тыпу ў Эўропе. Жаданьне супрацоўнічаць з аркестрам ужо пацьвердзілі такія вядучыя музыканты як Сэр Нэвіл Марынер і Юлія Фішэр.
Артыстычным дырэктарам «Аркестра» стаў вядучы дырыжор маладога пакаленьня Павел Котла, які ўжо шмат гадоў супрацоўнічае з такімі вядомымі калектывамі як «London Symphony Orchestra», «Моладзевым аркестрам Эўрапейскага Зьвязу», «
«Аркестар» створаны па ўзоры такіх вядомых ансамбляў як «Моладзевы аркестар Эўрапейскага Зьвязу» і «
Афіцыйны сайт аркестру www.orchestra.iam.pl. Праслухоўваньні ў Менску заплянаваныя на 25–26 лістапада 2010 году ў другім корпусе Акадэміі музыкі па вул. Чычэрына 5. Музыкам ва ўзросьце да 30 гадоў пажадана зарэгістравацца для праслухоўваньня наўпрост на сайце альбо прынесьці заяўку да 23 лістапада 15:00 у дэканат Аркестровага факультэту БДАМ тэл.(17) 2831949, каб. 303.