Кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў можа быць зьменшаны ўдвая
Эўрапейская Камісія рэкамэндавала пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму зь Беларусьсю. Паведамленьне аб гэтым прыйшло ў час другога за апошнія 4 месяцы візыту ў Менск камісара па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Штэфана Фюле. Па сканчэньні перамоваў беларусы магчыма змогуць атрымліваць Шэнгенскія візы хутчэй, а некаторы катэгорыі грамадзян нават таньней, чым цяпер. Дэкляруюцца пляны двухразовага зьмяншэньня кошту візаў.
Яшчэ ў пятніцу Эўрапейская камісія прапанавала Радзе міністраў ЭЗ пачаць перамовы аб спрашчэньні візавых працэдур. Аб гэтым паведамляе
«Мы імкнемся да разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і хочам шчыльнейшых адносін зь беларускім грамадзтвам. Менавіта таму Эўракамісія і вырашыла пачаць перамовы зь Беларусьсю аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі», — заявіў у панядзелак у Менску камісара па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу і Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле.
Гаворка ідзе аб спрашчэньні працэдуры атрыманьня шматразовых віз для вандровак у ЭЗ, аб скасаваньні альбо зьмяншэньні платы за візы для пэўных катэгорый грамадзян (сьпіс гэтых катэгорый яшчэ трэба вызначыць), аб устанаўленьні тэрмінаў для апрацоўкі візавых заявак.
Найбольш цікавую пэрспэктыву для беларускіх чыноўнікаў уяўляе магчымая адмена шэнгенскіх візаў для ўладальнікаў дыпляматычных пашпартоў.
Новая сыстэм прадугледжвае «больш прадказальную і празрыстую працэдуру атрыманьня віз, а таксама зьніжэньне іх кошту ўдвая». Падобныя пагадненьні дзейнічаюць паміж ЭЗ і ўсімі іншымі суседзямі Беларусі, якія пакуль ня сталі сябрамі Зьвязу. Так, пагадненьне аб спрошчаным візавым рэжыме, нядаўна падпісанае паміж ЭЗ і Грузіяй, дазваляе грамадзянам гэтай краіны атрымліваць шэнгенскія візы па 35 эўра, а бізнэсмэны і журналісты могуць прэтэндаваць на шматразовыя візы. Студэнты атрымліваюць візы бясплатна.
У 2009 годзе Беларусь займала першае месца ў СНД па колькасьці выдадзеных шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва.
Адказам беларусаў на ініцыятыву ЭЗ можа стаць зьмяншэньне кошту візаў для грамадзян Эўразьвязу. Такая норма прадугледжваецца ва ўказе аб уязным турызьме, што зараз распрацоўваецца. Як паведамляе БелТА, разглядаецца некалькі варыянтаў спрашчэньня рэжыму: адмена візаў, скасаваньне консульскіх збораў альбо зьмяншэньне кошту візаў.