У БДУ сур’ёзна зоймуцца аэракасьмічнымі тэхналёгіямі

Цяпер у беларускіх ВНУ будуць займацца ня проста фізыкай ці кібэрнэтыкай, а такой актуальнай для краіны праблемай, як разьвіцьцё аэракасьмічных тэхналёгій. Адпаведная катэдра зьявілася рашэньнем Вучонага савета БДУ на адначасова перайменаваным факультэце радыёфізыкі і электронікі. Перайменаваныя таксама і іншыя катэдры факультэту.

Рашэньнем Вучонага савета БДУ ад 8 лістапада зацьверджаныя зьмены ў назвах шэрагу катэдраў факультэта радыёфізыкі і электронікі, а таксама самога факультэта, паведамляе прэс-служба ўнівэрсытэту. Напрыклад, катэдра фізыкі перайменаваная ў катэдру фізыкі і аэракасьмічных тэхналёгій.

ФРіЭ
Цяпер ФРіЭ будзе звацца факультэтам радыёфізыкі і кампутэрных тэхналёгій. Фота Аляксея Сівалобава

Прынятая новая назва факультэту. Цяпер ён будзе звацца факультэтам радыёфізыкі і кампутэрных тэхналёгій. Цікава, што толькі некалькі дзён таму сайт факультэту пераехаў на новую адрэсу — rfe.by, якая, атрымліваецца, ужо састрэла.

Што як перайменавалі?

Факультэт радыёфізыкі і электронікі -> факультэт радыёфізыкі і кампутэрных тэхналёгій

  • катэдра радыёфізыкі -> катэдра радыёфізыкі і лічбавых мэдыятэхналёгій;
  • катэдра інфарматыкі -> катэдра інфарматыкі і кампутэрных сыстэм; 
  • катэдра кібэрнэтыкі -> катэдра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналёгій;
  • катэдра сыстэмнага аналізу -> катэдра сыстэмнага аналізу і кампутарнага мадэляваньня; 
  • катэдра фізыкі -> катэдра фізыкі і аэракасьмічных тэхналёгій.

Нагадаем, месяц таму новыя назвы атрымалі 14  катэдраў унівэрсытэту, у тым ліку фізычнага, геаграфічнага і мэханіка-матэматычнага факультэтаў. У выніку ў назвах катэдраў вядучай ВНУ Беларусі зьявілася больш «кампутарных», «працэсарных» і «кібэрнэтычных» тэрмінаў. Такая ж тэндэнцыя прасочваецца і ў цяперашніх перайменаваньнях.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0725 seconds.