Сьмерць у «Рэактары»

У ноч на суботу, 6 лістапада, у 3 гадзіны ночы жыхар Менска выпаў з другога паверха клюбу «Рэактар», пасьля чаго памёр на руках у мэдыкаў. Пракуратура праводзіць праверку.

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», менчук 1974 года нараджэньня прыкладна ў 3 гадзіны ночы выпаў з другога паверху сталічнага клюбу «Рэактар». Памёр ён на шляху ў бальніцу ў машыне хуткай дапамогі. Па інфармацыі агенцыі БелаПАН, менчук сканаў ужо ў бальніцы.

Пракуратура Савецкага раёна Менска праводзіць праверку па факце сьмерці.

«Па папярэдняй інфармацыі менчук быў у стане алькагольнага ап’яненьня, праводзіцца праверка», — паведамілі ў пракуратуры Інтэрфаксу.

Upd: Як паведамляе БелТА, каля трэцяй гадзіны ночы, спускаючыся з другога паверху клюба, мужчына спатыкнуўся і ўпаў праз парэнчы ўніз. Па дарозе ў шпіталь мужчына памёр.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0534 seconds.