Штучная паводка ў Мэдунівэрсытэце

Прычынай эвакуацыі 100 студэнтаў і супрацоўнікаў з будынка Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэта стаў разьліў фармаліну.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі, 8 лістапада ў 12.35 у падвале будынка Мэдунівэрсітэта, разьмешчанага ў Менску на праспэкце Дзяржынскага, 83, пры перамяшчэньні была пашкоджаная 50-літровая ёмістасьць з фармалінам, у выніку чаго адбыўся разьліў хімічнага рэчыва.

Адміністрацыяй будынка былі эвакуяваныя 100 чалавек, пасьля чаго спэцыялісты МНС правялі мерапрыемствы па дэзактывацыі і праветрываньні памяшканьняў.

Супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі зрабілі замеры: небясьпечных рэчываў у паветры ня выяўлена.

Пацярпелых у выніку надзвычайнага здарэньня няма.

00:00, 11/11/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5321 seconds.