Пачаўся прыём заявак на фэст LIVEinROCK

Распачаўся прыём заявак на беларускамоўны фэст — LIVEinROCK, які пройдзе ў Полацку 21 лістапада.

Каб прыняць удзел у фэсьце трэба адправіць інфармацыю пра гурт:

  • прэс-рэліз, дэмазапіс — 1 (ці больш) песьні у фармаце мп3 на беларускай мове альбо відэазапіс;
  • тэксты песень, якія будуць выконвацца; фота гурта і асобныя фота ўдзельнікаў гурта;
  • кантактная інфармацыя.

Заяўкі прымаюцца на e-mail: liveinrock2009@gmail.com да 12 лістапада 2010 года. Арганізатары нагадваюць, што не аплочваюць праезд і пражываньне гуртоў.

LIVEinROCK — рок-фэст для беларускамоўных гуртоў. Раней фэст праходзіў пад назвай «Ноч Ваўкалака» зь ініцыятывы выкладчыцы беларускай мовы і паэткі Леры Сом. У 2007-м на першай «ночы» прайшла прэзэнтацыя альбому гурта Indra «Сонца вакол», а таксама зь Менску на фэст завітаў Ulis. Другая «ноч» прайшла праз год і ўпершыню з конкурснай часткай — тады пераможцам стаў гурт «Da!Бл…» зь вёскі Нарач, а ў якасьці менскіх гасьцей прыехаў Neuro Dubel. Цяпер фэстываль пройдзе ў чацьверты раз. Асноўнай мэтай імпрэзы зьяўляецца падтрымка беларускамоўных выканаўцаў. Прадугледжаныя каштоўныя прызы, асноўны зь якіх — запіс песьні ў прафэсійнай студыі.

Eskimo 12:39, 27/10/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.