Мода на календары: Украінскія студэнткі выпусьцілі сваю вэрсію

Студэнты факультэта журналістыкі Харкаўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту працягнулі традыцыю і, па прыкладзе студэнтак журфаку МДУ, вырашылі выдаць уласны каляндар на палітычныя тэмы. У адрозьненьні сваіх маскоўскіх калег, студэнты з Украіны зрабілі стаўку не на аголеныя целы, а на вострыя пытаньні.


Украінская вэрсія студэнцкага календара на палітычную тэму. Каця нагадвае пра выпадак сьмерці студэнта пасьля магчымага зьбіцьця ў міліцэйскім пастарунку Кіева

Як піша Корреспондент.net, у календары студэнты турбуюць непрыемнымі пытаньнямі ўкраінскія ўлады. У прыватнасьці, яны пытаюцца, чаму зьбіваюць у райаддзелах міліцыі, колькі каштуе бясплатная мэдыцына, чаму абмяжоўваецца свабода слова.

Выданьне адзначае, што студэнты не зьбіраюцца рассылаць каляндар украінскім прэзыдэнту ці прэм’еру, альбо распаўсюджваць яго ў супэрмаркетах. Таму што, па іх словах, пытаньні тут хутчэй рытарычныя.

Мода на друк календараў на палітычныя тэмы пачалася са студэнтак факультэту журналістыкі МДУ, якія пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў пракрэмлёўскага моладзевага руху «Нашы» падрыхтавалі да 58-годзьдзя прэм’ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна падаруначак у выглядзе эратычнага календара. Ніякіх «цяжкіх» для ўлады пытаньняў студэнткі не задавалі, але з задавальненьнем прызналіся ў каханьні да Пуціна. Кожная па-свойму.

У той жа дзень іншыя студэнткі журфаку МДУ зрабілі свой варыянт падарунку Пуціну: дзяўчыны сфатаграфаваліся ў чорных сукенках з залепленымі скотчам ратамі. Гэтым разам каляндар аказаўся больш вострым.

«Свабода сходаў заўсёды і ўсюды? Калі вызваляць Хадаркоўскага? Хто забіў Паліткоўскую? Калі наступны тэракт?» — задаюцца няпростымі расейскімі пытаньнямі студэнткі журфаку. Альтэрнатыўны каляндар, у адрозьненьні ад пракрэмлёўскага, надрукаваны ня будзе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5744 seconds.