Арэнда офіса ў Менску каштуе болей, чым у Нью-Ёрку

Менск апынуўся на 41 месцы ў ТОП-50 дарагіх гарадоў сьвету. Рэйтынг cкладаецца паводле сярэдняга кошту арэнды офіснага памяшканьня. Атрымліваецца, што зьняць офіс у Менску даражэй, чым, напрыклад, у Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе ці Дубаі.

Рэйтынг кошту офісных памяшканьняў па ўсім сьвеце штогод складаецца кансалтынгавай кампаніяй Colliers International. Па дадзеных кампаніі, максымальныя стаўкі арэнды менскіх офісаў Менску ў чэрвені гэтага году дасягалі $42.2 за квадратны мэтар у месяц.

Прыкладна столькі ж каштуе месячная арэнда офіса ў Нью-Ёрку (Манхэтан), Рыме і Маямі. Па дадзеным паказчыку беларуская сталіца абагнала Мюнхен, Дубаі, Лос-Анджэлес, але адстала ад Кіева ($44.6 за квадратны мэтар у месяц).

На першым месцы ў сусьветным рэйтынгу апынуўся Ганконг з максымальнай стаўкай $161.42 за квадратны мэтар.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3136 seconds.