У гэтым годзе зноў былі выпускнікі, якія не паехалі па разьмеркаваньні

Намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно заявіў, што у гэтым годзе, як і ў папярэднія, былі выпускнікі, якія адмовіліся ехаць па разьмеркаваньні. Апошнімі гадамі раўнамерна зьніжаецца колькасьць выпускнікоў, якія атрымліваюць разьмеркаваньне.

Дакладныя лічбы недаехаўшых да разьмеркаваньня Міністэрства адукацыі не называе. Вядома, што толькі ў сыстэму адукацыі былі разьмеркаваныя 5 421 малады спэцыяліст. На пачатак 2009 году каля 28 тысячаў выпускнікоў падлягалі прымусоваму разьмеркаваньню.


Колькасьць выпускнікоў, якія падлягалі разьмеркаваньню (сіні) і выпускнікі, якія адмовіліся ехаць па разьмеркаваньні па непаважлівай прычыне*10 (чырвоны)

Колькасьць выпускнікоў, якія атрымалі накіраваньне на працу, з 2006 па 2009 гады раўнамерна зьніжалася. З 20 788 выпускнікоў, якія ў 2009 годзе скончылі ВНУ краіны і падлягалі разьмеркаваньню, толькі 17 636 дабраліся да месцаў свайго накіраваньня. Такім чынам каля 8% студэнтаў ухіліліся ад разьмеркаваньня. Большая частка альбо была прызваная ў войска, альбо працягнула навучаньне ў магістратуры. У мінулым годзе прыкладна 120 чалавек ухіліся ад разьмеркаваньня па непаважнай прычыне.

Намесьнік міністра таксама сказаў, што клопат аб пошуку месца жытла для маладога спэцыяліста — праблема працадаўцы, а не міністэрства адукацыі. На яго думку, райвыканкамы на месцах «безумоўна, могуць знайсьці варыянт жытла — інтэрнат, хату, альбо здымную кватэру». Як перадае БелаПАН, Фарыно лічыць, што "ў цэлым востра гэтыя праблемы ў Беларусі не стаяць".

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.